Па-за часам
Жаданнямі ўздымаюся да зораў.
Іржа i мох злятаюць са званіц,
Згасае неаб'езджаны мой нораў.
Імкнуся праз стагоддзі ўдалячынь,
Шукаючы нібыта паратунку,
І адчуваю пах старых вяргінь,
Што быццам я - у пошуках прытулку.
Кляновым лісцем заірдзее ўсход,
Як самародак, выкаціцца сонца.
Міне ў ваду вякоў наступны год,
І зноўку час пацягнецца бясконца.
Схаваемся ў труну, як знічкі, мы,
Бары нам памахаюць развітальна.
А родныя абмыюцца слязьмі,
Ім насып паглядзiць услед сакральна.
Кашуляю агіды ці тугі
Нас апрануць, пазбаўленых Радзімы?
Там, па-за часам, лёсу сэнс другі
Адкрыецца: хто нашы пабрацімы...
02.09.2015.
Автор стиха: Марина Михалюк
Название стиха: Па-за часам
Стихи автора: http://holypoem.com/marina_mikhalyuk
Свидетельство о публикации №115091705480