Пакiнь, ня трэба тлумачэньняу...

Пакінь, ня трэба тлумачэньняў,
Ня варта крыўдзіцца на лёс.
Што мы ў ім?..прывід, імгненьне,
Так, сэрцу ёлка, ну дык што-ж?

Ня чутна восеньскіх мэлёдый,
Зьнямела цёмная душа.
Я быццам ёсьць, хоць з тым ня згодзен,
Лягла над сьцежкаю шаша.

Шкада, ня скончана аповесьць,
Ня выйдзе з друку наш раман.
На рэйках аўтар нам, як споведзь,
Грукоча коламі : "па-д-ман".

Сабе пакіну адлятаньне
У вырай птушак над страхой.
Табе -- зь вясельным днём спатканьне,
Даруй, што быў, ды быў ня той...


Рецензии