Апавяданне МАЯ ХАТА З КРАЮ

“Можна вывезці дзяўчыну з вёскі,
але немагчыма вывесці вёску з дзяўчыны”.
Рускія прыказкі і прымаўкі

Так і ёсць. Жывеш, нікога не чапаеш, робіш
свае справы: вучышся, працуеш, гуляеш… А
потым раз, і да цябе даходзяць шэпты
перададзеныя з адных вуснаў у другія, з
другіх – у трэція, з трэціх – у чацьвёртыя… І
так далей. Гэта вёска, дзетка!.. Дзе пачатак
гэтага хлусту ты нават і зразумець не
можаш. Але ж такога смешнага!.. Нават калі
чуткі і брыдкія (гэта часцей), а можа і
наадварот. Бывае і так. Шмат чаго цікавага
можна пра сябе даведацца. І часам нават
задумваешся, а чаму я так і не зрабіў, як
кажуць іншыя? Вось! Правільна! Бо ты – гэта
ты, а іншыя – гэта лішнія. Нашто яны табе?
Нашто табе іх думкі пра цябе? Нашто
марнаваць свій час на некую хлусню? А ты ж
мог бы зрабіць што-небудзь патрэбнае і
карыснае! Напрыклад, прачытаў бы яшчэ
пару старонак сваёй новенькай, смачнай
кнігі, намаляваў бы некалькі штрыхоў на
няскончаным малюнку ці запісаў у дзённік
новыя рыфмаваныя радочкі. Можа у
будучым ты б стаў захавальнікам ведаў,
мастаком, ці нават паэтам!.. Але навошта?
Так жа цікава распавядаюць пра цябе байкі!
Але вось яшчэ пытанне: як гэтым
чалавечкам з маленькай галавой патрэбна
таксама марнаваць свой час на цябе? І тут
правільна! Бо ім няма чаго рабіць. Так. Гэта
праўда. Чалавеку, які заняты добрымі і
цікавымі справамі хіба патрэбна займацца
некімі брыдкімі, ліпучымі, слізкімі саплямі?
Канешне, не. А вось ім, бабкам з зялёнымі
длінюшчымі языкамі як раз такі патрэбна!
Каб ім гэтыя языкі паадсыхалі!.. Вой, нельга
так гаварыць… Лепей, хай ім добра будзе!..
Але ўсё ж такі, паслухайце, як гэта прыемна
чуць: за два дамы ад твайго ты ўжо выйшла
замуж, па сярэдзіне вуліцы цябе знаюць як
цяжарную, а у самым канцы – ты ўжо
нарадзіла двойню. Вось такі во закон
вёсачкі. А любы горад – гэта ўсё роўна
вялікая ВЁСКА.
10.09.2015.


Рецензии