Апавяданне ТАМ, ДЗЕ Я ЖЫВУ

«Лысый фонарь сладострастно
снимает с улицы черный чулок»
В. Маяковский

Азірніцеся… І вы ўбачыце, што і вы тут
таксама жывеце…
Бліскавіцы… Але гэта не навальніца. Гэта
міргаюць ў нашых вачах жоўтыя, чырвоныя,
белыя, зялёныя, сінія бесяняты. Яны
дрыжаць і кожную секунду мяняюць свой
колер і месца. Але мы іх і чуем. Усе яны,
калі добра прыслухацца, маюць рознае
гучанне: звонкае і ціхае, доўгае і зусім
маленькае. Адны нарастаюць недзе за
гарызонтам, з некім жахам і стонам
праносяцца каля цябе і таксама хутка
знікаюць на другім канцы свету… Другія
пагражаюць сваёй парывістасцю і
выразнасцю. Гэта выбухі… Чуеш? Кожны з іх
памнажае сябе ў некалькі разоў і
рассыпаецца рознакаляровымі зорачкамі,
якія тут жа асыпаюцца на зямлю і знікаюць…
Гэтакія знічкі…
А чорныя пчолкі з белымі і чырвонымі
вочкамі жужжаць і зліваюцца ў гаваркія
патокі на шырокіх грудзях матулі. Яны
налятаюць адзін на аднаго, кружацца вакол
кветак, якія закрыліся ад непагоды і
неспакою начы. Перамешваюцца паміж
сабой, а тыя жужжалкі, што былі з белымі
вачамі становяцца з вачамі злымі, а
чырвоныя – спакайнеюць…
Гэты год вельмі ўраджайны. Жніво
паднялося да самага неба, ззяе поўнымі
зярняткамі, лопаецца ад гарачага ветру…
Пладовыя нават ноччу не перастаюць
вырастаць: спяшаюцца, бягуць, топчуцца на
месцы, чакаюць, шэпчуцца… А ёсць і такія,
што ледзь цягнуцца, крычыць знаёмым
“пачакайце!”, атрымліваюць асалоду ад
жалезнага паху дамоў скорых электрычак,
глядзіць на разумны алмаз і аб нечым
марыць… Мабыць, аб тым, што ён як у
Лондане, але ў Мінску…
Гэта ўсе вы чуеце і бачыце. Але гэта не тое
месца, дзе жыву я. Мой родны куточак там,
дзе цішыня і спакой – мае продкі. Дзе
працавітасць – маё другое імя. Дзе нябесныя
светлячкі – мае адзіныя надзейныя сябры.
Жыву там, дзе зарніцы ззяюць пад покрывам
начнога, бяздоннага неба, там, дзе буслы з
іх братамі меньшымі адпачываюць перад
дальняй дарогай… Дзе тры ліхтарыка
запальваюцца на вуліцу ў восемдзясят пяць
дамоў, там дзе драўляныя шкатулкі
закрываюць цёмнымі шторамі свае вачаняты
і салодка храпуць праз незачыненыя ў сенцы
дзверцы, там, дзе ў стойлах ледзь гучна
чуецца тупаценне і пяшчотнае мычанне…
Там, дзе ласкавыя кропелькі дожджыка
напяваюць немаўляткам калыханку, дзе з
вуснаў ў вусны перадаюцца чароўныя,
смешныя, добрыя і нават страшныя байкі і
паданні… Там, дзе жыхары ведаюць адзін
аднаго, прыветліва вітаюцца, а за спіной
шэпчуцца. Там, дзе на ўсё паселішча
гномікаў нізпадае ўвесь цяжар дзённых
клапот…
Там, дзе навокал спяць жнівеньскія цюкі,
лысая галава зямлі, шырокія плечы лясных
бароў і нават слінка буйнага і гаваркога
бацькі-Нёмана. Маленькі такі, жэўжык-
пястунок Неманец… Але яны ўсе спяць… Іх
не абудзіць каляровая птушка да самай
раніцы…
11.09.2015.


Рецензии