Пайсц з гэтага свету
Мушу з ім развітацца
І пайсці па сцяжынцы,
Што вядзе ў Нябыт.
Там чакае спакой,
Там не трэба спяшацца,
Там – свае, не чужынцы,
Кожны з кожным там квіт.
Не чуваць сварак там,
Галашэння і стогнаў,
Цішыня навакол
Аксамітам вісіць.
Адпачне там душа.
Ды, баюсь, што нядоўга:
Адпачыўшы, ёй, пэўна,
Зноў захочацца жыць.
5/09/02
Свидетельство о публикации №115091007716
Светлана Пахальчук 04.11.2021 18:04 Заявить о нарушении