Жнец

Жменя прэлага зерня -
       Хто адчынiць зямлю?
Без граха, без натхнення,
       Пад капыты каню.
Пот салёны, турботы
       Замест цёплай вады.
Перед раем вароты -
       Анёл свецiць рудым.
У калейцы за светам
       Няма толькi дзяцей,
Бо iх некалi летам
       З’еў сляпы чарадзей.
Да старых маладыя
       Збіты чорнай крывёй.
Косiць пасмы даўгiя
       Жнец лiтоўкай сваёй.
Нехта молiцца, стогне,
       Як вясной крыгаход.
Душы полымем доўгiм
       Дагараць на ўсход. 

Сяргей Качанаў-Брандт, 10.09.2015
 


Рецензии