прысвячэнне

Ахвярую Ніне Шкляравай

І я гляджу, гляджу Вам наўздагон.
Я так баюся зноўку памыліцца.
Вы ў цягніку. І цягне свет вагон.
Самотны дзень. Чытаю “Аканіцы”:

Пад вокладкаю вершыкаў зашмат.
Я не сабе – я лёсу ахвярую.
І ветру, што спявае мне ў лад:
“...Вось ты адсніўся, я табе дарую!”

Я памятаю “твар у паліто”,
Ён не адсніўся. Даў бы мне спачыну!
Сустрэну зранку мудрае “Рандо”,
Быў верш найперш. А дзе ж яны,
мужчыны?

Быў верш найперш... Пішу Вам наўздагон.
Вы ў цягніку і хай Вам шчасце сніцца...
Мяне вось цягне, цягне на паклон
За кожны верш у Вашых “Аканіцах”...

2008...


Рецензии