Каменьчыкi

Каменьчыкі ўнучка збірае.
Сур’ёзная справа.
Заціснуўшы ў жменьку, пытае:
- У левай ці ў правай?

Глядзі, які гладкі ды роўны,
Са спінкаю плоскай!
А гэты, напэўна, чароўны -
З бліскучай палоскай?

Прыгожы, як бобінка, белы,
Трымай, бо патоне!
У хвалю салёную смела
Ныраюць далоні.

І ў рукі бабулі кладзецца
Жаўтлявае збоку
Каменнае  бурае “сэрца” -
І  радасна воку,

Як сыплецца ў прыгаршчы казка,
Што сонцам, і летам,
І водарам цудаў, і ласкай
Дзіцячай сагрэта.

- А хочаш, знайду табе сіні,
Такі, як учора.
Скажы, хто зрабіў іх такімі?
- Вада, унучка, мора.


Рецензии
Дзякуй за такую пяшчотнасць, Клавочка.
))

Зинаида Полякова   09.09.2015 16:21     Заявить о нарушении
Дзякую за ўвагу, прыемна! )))

Клавдия Семеновна   09.09.2015 21:53   Заявить о нарушении