Вяршынi самi сабою не заваёуваюцца

Я веру табе і ў цябе.
Бяжы навыперадкі сваім сумненням,
уцякай далоў ад сваёй няўпэўненасці.
не аглядаючыся.
не баючыся.
упарта.

Бій наскрозь у шкляныя шчыты перашкод,
не саромся параніць свае спадзяванні
моцаю трываласці.
непахіснасцю.
вытрымкай.

Не збочвай, караскайся, што стае сілы.
Страчвай раўнавагу, драпай скуру аб скалы.
не апраўдваючыся.
не жалуючы.
адважна.

Мы сустрэнемся наверсе назаўсёды,
каб трымаць адно аднаго і больш не ўпасці.
паколькі я верыла
табе і ў цябе.
і ты змог.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →