Я чую грымоты вайны
Зноў шторм куст ракiты прыгнуў да зямлi.
Па возеры лебядзь плыве без сяброўкi,
Кудысьцi у вырай ляцяць жураўлi.
Як помнiк ахвярам ад злых браканьераў
Дзе буслaм ў гняздзе так хацелася жыць,
А па загуменнi пад марш пiянераў
Дзяцiнства маё па за мною бяжыць.
Выбоiны ўсе па цярнiстай дарозе
Даволi трывожна прыходзяць мне ў сны -
Пустая шпакоўня на белай бярозе
Чакаць будзе сонца да новай вясны.
Там зранку мне доўга зязюля кукуе,
I памяць у сэрцы пакульсцi жыве.
Як я на свитаннi дзяучыну цалую,
Якая са мною у чоўне плыве.
Я чую грымоты вайны голас горкi
Зноў шторм куст ракiты прыгнуў да зямлi.
Па возеры лебядзь плыве без сяброўкi,
Кудысьцi у вырай ляцяць жураўлi.
Свидетельство о публикации №115090802492