Я чакау цябе

Месяц верасень - лёг на верасе
Ночкай зорнаю адпачыць.
Я чакаў цябе на тым беразе,
Дзе цякла рака ўдалячынь.

Там надзея дзён сэнсам поўніцца:
Туманом плыве над ракой.
Не дае заснуць мне бяссонніца,
Не дае мне спаць неспакой.

Закаханы я, закаханы я
У зямлю сваю - Беларусь.
І напару з ёй сёння мару я,
Для яе любоў берагу.

Што ж ты, месячык, усміхаешся? -
Не глядзі на нас, не глядзі! -
Бо схаваешся, закахаешся, -
Лепш дамоў мяне правядзі.

Па сцяжыне той, ды па верасе,
Дзе Венерай ноч узыйшла.
Я чакаў цябе на тым беразе,
Толькі ты туды не прыйшла.


Рецензии