Кожнай трауки чую голас
Ой, якое тут раздолле
Выйдзеш з хаты рэчка, луг
Вакол хораша прывольна
Вада чыста Божы дух
Зелянее вакол збожжа
Усе жыве ўсё гучыць
Стаіць луг такі прыгожы
Траўка з траўкай гаманіць
Мошкі круцяцца іграюць
Згнулі пчолы васількі
У небе жаўранкі спяваюць
Скачуць конікі, жучкі
Спеў у сэрцы адклікаўся
Усё у кветках усё цвіло
Хтосці ў небе расспяваўся
У вачах усё плыло
Чую як гавора колас
Бачу як расце ячмень
Кожнай траўкі чую голас
Чаго хоча авадзень
Я гляджу ўверх блакіту
У хмарах ветрык пехатой
Ідзе прыгожа самавіта
Ён да хаты на пастой
Нават рэчка замірала
І здавалася ўжо мне
Што і сам я як травінка
Бачу гэта як ў сне
Тыя слаўныя часінкі
Тыя мілыя дзянькі
Праляцелі як хмурынкі
І завялі як вянкі
Свидетельство о публикации №115090702793
Так красиво говорила моя бабуля...
Но... это я все поняла, а Вы выставьте русский
рифмованный перевод.
С уважением,
Таня Тарасова Пыжьянова 18.09.2015 13:26 Заявить о нарушении
http://www.stihi.ru/2015/09/19/5305
Станислав Тарашкевич 19.09.2015 15:19 Заявить о нарушении