Бульба
Лашчыць вока баразна густая,
І гукае радасна араты:
Урадзіла! Будзе стол багаты!
Бульбачка! Як сонца, залатая
Ды румяная, нібы світанак.
Без яе нам святаў не бывае,
Ні застолляў шчодрых, ні гулянак,
Нам не смачная без бульбы скварка,
Не вясёлая ў бяседзе чарка.
І вячэра без яе не тая,
Ды й які без дранікаў сняданак!
Верасень 2015
Свидетельство о публикации №115090606682
Калі я працавала ў школе ў ауле,
жыла ў гаспадыні-беларускі,
яна часта нам рыхтавала
гэта страва!!!
Галина Пчёлка Кузоро 06.12.2016 16:10 Заявить о нарушении
Клавдия Семеновна 06.12.2016 20:23 Заявить о нарушении