Зимняя зарисовка на белорусском

Зімовая маляванка.

З завеяй хмары наляцелі,
Згубіўся свет у снежнай белі,
Сцішэла досвіткам. Уранку
Зіма стварыла маляванку.

Ляжаў на даху кот бялюткі,
З кружочкам коміну пад грудкай,
Нячутна соп дымком і дзьмухаў
І кіпцюром паветра чухаў…

Зірнулі незнарок пад бэз!
Няўжо мядзведзь у вецце ўлез?
Выразна бачны мыза, лапы -
Ну, як жывы там касалапы.

У садочку дрэвы апранулі
Пухавікі паўзверх кашуляў,
Змянілі на валёнкі тапкі,
Схавалі голавы пад шапкі.

І куст агрэсту недзе знік.
Аднекуль ўзяўся снегавік.
Падобны ён на белы мячык,
Падзьмуць вятры і ён заскача…

Дзівосы гэтыя - не ўсе!
Зіма здзіўляе пакрысе.
Яна мастак, спявачка, дойлід…
І ў яе на ўсё свой погляд.

Фото інтернет


Рецензии
Зіма-чараўніца такое ўмее))) Прыгожа!

Клавдия Семеновна   07.01.2017 19:28     Заявить о нарушении
Дзякую! Клаўдзія Сямёнаўна! Здароўя і дабрабыту Вам!
З павагай!

Людмила Воронова Супрун   07.01.2017 20:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.