Чоуны

Чоўны.

Плывём, як чоўны ў берагах,
Над намі - ветразямі хмары…
Блакіт нябёс - адзіны дах
І абаронца  ад пачвары.

Жыццё - вялізны акіян,
Непрадказальнае надвор'е.
Грабем - ці ясна, ці туман
Вяслом пад зоркамі сузор'яў.

Вятры шалёныя і змрок
Нясуць у бездань нашы чоўны,
Бывае, тонуць незнарок.
А мо знакок? Бо шлях няроўны...
 
Ніхто не ведае, за чым
Прыплыў на гэты свет аднойчы,
Вось толькі кожны дзень імчым
Назад, у хату свайго Ойча…

Фото интернет.


Рецензии