Змяркаецца...

ці Чарадзей.

Змяркаецца…Прыгожа…Толькі сум
падкраўся з пасівелай, шэрай хмары
і ціхенька накінуў шалік дум
на плечы, каб сагрэць. Яны, як чары,
з яго паўзуць агеньчыкам надзей
майго, цяпер адзінага ратунку,
а з імі непрыкметны чарадзей
нават здалёк палоніць мае думкі…

Фото інтернет.


Рецензии