Осенний джаз

Восеньскі джаз.

У восеньскіх карунках хараство,
Таемнасць і загадкавасць жанчыны -
Яе з прыродай кроўнае раство -
Паспелае смачней, чым зеляніна...

Сапе прыемна ў грУдзі цёплы нос.
Яна пяшчотна туліцца губамі
Да плямачкі над векам, што наўкос
Бялее над ягонымі вачамі...

Прыемна назіраць, калі ён спіць,
Бо ведае - ад дотыку прачнецца,
Спытае, можа кавачкі зрабіць?
І да свайго яе прытуліць сэрца...

- Як добра - скажа, - трэба, каб заўжды
Было вось так - палова да паловы...
І пацалуе ямку барады,
У вока цмокне кожнае і бровы.

І так спакойна стане, быццам час
Забыў, што трэба рухацца наперад,
А восеньскі аркестр іграе джаз,
Спявачкі ў ім - Любоў, Надея, Вера.

Фото интернет.


Рецензии