Як паляшук рыбу лавiу

Паехаў аднойчы паляшук на рыбалку.
Плыве па Прыпяці і вызірае
Затоку добрую, лапушыстую.
Спыніўся непадалёк ад берага,
Прыглядзеўся ўважліва,
Ды як стукне вяслом па чоўне -
Ажно з вады бурбалкі пайшлі.
А паляшук захіснуў рукавы,
Ды давай з гэтых бурбалак
Лінёў даставаць.
Накідаў поўны човен.
Дадому прывёз - тры мяхі.
Чысціць пачаў - тры кашалі.
Юшку пачаў варыць -
Звычайная бульбяная вада
Салам ды цыбуляй засмажаная,
Кропам ды пятрушкай аздобленая,
Якую палешукі разанкамі завуць.


Рецензии