I думкамi блукаю...

Ляжу..., не сплю..., і думкамі блукаю
У роднай, хоць далёкай старане,
Дзе Бог дазволіў свет убачыць мне...,
І шлях, які ўсё яшчэ шукаю.

То чую смех дзіцячы за вакном,
То пеўня ў суседа: "Ку-ка-рэ-ку!"
І бачыцца стары наш родны дом,
Як падарунак Бога чалавеку.

Бо колькі б дзе ні працаваў, ні быў,
Пад вечар дзён адно стаіць вядома -
Што Тучу я, як і цябе любіў,
Бо ведаў, што мяне чакаюць дома!


Рецензии