У чужым акне святло гарыць...

*  *  *


Ў чужым акне святло гарыць... Душа палае?..
Ці то камін цяпло сваё ў прастору пасылае?
Не бачу весніц і дзвярэй… Усё тут дастаткова.
Пагрэюся святлом хутчэй і прэч пайду, дадому…

…Навошта толькі той гамак?
Блакітны і халодны…
Нібы які стары вядзьмак…
Ён водзіць шашні з поўняй?!

Напэўна, гэта для яе яго прагіб з намёкам?
То для яе ён выгнуў стан, нат “не міргнуўшы вокам”?

А большасці і неўдамёк:
Апоўнач у бязлюддзі
Тут месяц ляжа на бачок
І, пэўна, мроіць будзе…


Фота Валерыя Вядрэнкі (Беларусь)


Рецензии
Цікава, калі фотаздымак натхняе на верш. У Вас гэта атрымалася.
Толькі, здаецца, слова "луна" няма ў беларускай мове. Ці не?

Лаззаро   06.09.2015 22:48     Заявить о нарушении
Няма, канешне ж) Але дазволіла сабе гэтую "вольнасць", не ведаючы нават, як насамрэч яе назваць і памятаючы, што нават у Максіма Багдановіча падобныя здарэнні былі. Можа, калі і перапрацую... Зараз выбухнула так. Дзякуй за патрабавальнасць!)
Вы так адарылі мяне сваёй увагай!!! Вельмі ўдзячна Вам, Лаззаро!

Люба Солошина   07.09.2015 01:22   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.