У бляску i гомане балю

Вольны перавод раманса А. Талстога: "Средь шумного бала случайно..."

У бляску і гомане балю,
Між плётак і флірту без чар
Сустрэў я цябе. Пакрывалі
Сляды таямніцы твой твар.

Адно толькі вочы гарэлі,
Нібы тыя зоры ўначы!
Мне серца святлом тым сагрэлі,
Нібыта ад раю ключы.

Прасілі мо' аб дапамозе,
Шукалі ў душы абарону...
Мне сэрца зайшлося ў трывозе
У пошуках выйсця з палону.

Бо ў бляску і гомане балю
Душы тваёй светлы прамень
Жыццё асвятліў, і надалей
Наш шлях стаў мне ясны як дзень.

Бо знiкла ў душы хваляванне,
Знік пошук, як жыць мне дано.
Жыве к табе толькі каханне,
І будзе жыць вечна яно!


Рецензии