чужое жыццё
Ужо ў самотныя пятнаццаць ёй хацелася стаць маці. А ў дваццаць два яна ўпершыню зацяжарыла. Яе каханы стаў бацькам трэці раз, і ён гэтага не хацеў.
У калідоры заспявала Лібертанга. Яго дачка ад першага, і што ўжо зробіш, адзінага шлюбу. Яна добрасумленна танчыла ўсю лацінскую праграму. Перад вачыма замільгалі апошнія месяцы трэніровак іх рознаўзроставай групы. І яна — яго старэйшая, ужо сямейная, асоба меланхалічная ды дзейсная. Бацькавы рысы твару падкрэслілі нежаночую жорсткасць. А што яшчэ ў ёй было? А Люся — іншая... Плоць ад плоці Марыі... Дзіця, народжанае «для сябе», ці магло яно быць падобнае да кагосьці яшчэ? Думкі віравалі, безнадзейна чапляліся за рэальнасць, за словы, сказаныя незнаёмцамі каля палаты.
Медыцынскі персанал «за жыццё» не размаўляў, таму трызненне было адзіным вартым заняткам для яе, пакінутай у адзіноце ў палаце на дваіх.
Яе «вяртанне» разразалі глыбокія сны. Ніколі не спалася так далёка ад рэчаіснасці, так блізка да сябе. Там, унутры, усё яшчэ гучала амерыканская мелодыя іх беларускай восені...
Зрабіце трошкі цішэй... — уласны голас здаўся незнаёмым. Ян паслабіў гальштук. Другая рука легла на руль. Першы раз яна зразумела, што яны ехалі ў ноч. У ноч, якая памірала чырвоным. Насустрач прамільгнулі два аўто з адзінай фарай. На палескім возеры калыхаўся нежыццяздольны човен. У самых розных абставінах, ужо з дзяцінства, ёй здаваліся такімі нерэальнымі пейзажы і людзі, што суіснавалі за акном. На аркушы, побач з сённяшнім недапісаным канспектам, занатавалася:
Аўтамабілі аднавокія...
Закалыханая ў ладдзі.
Краніся памяццю далёкаю,
Маёй самотаю сыдзі...
Налью я поўны келіх полымя
І намалюю ў восень шлях.
і засмяюся, бы зняволена
Сваёй пяшчотаю ў грудзях...
...Кожным ранкам у палаце адчынялася акно. Сённяшні дзень падаўся зімнім. — Чацвёртага студзеня, — строга адказала санітарка.
Студзень таго года адпавядаў найменню — на сустрэчу давялося ехаць у валёнках. Прабіраліся па снегу да дому. Сусед махнуў яму рукою, маўляў, нягоднік. Абодва засмяяліся. Але ў хату Ян зайшоў сумны. Здымаць верхняе было страшна. Потым, праз год, яна прачытае ў лісце, што перадалі ў радзільню, верш пра гэтую яе «нясмеласць» і сумныя пацалункі. І дасць яму адказ, напісаны той жа зімою:
Я хачу зацяжарыць уласным шчасцем.
Нарадзілася Люся...
У палаце іх было пяцёра, і толькі ў яе — дзяўчынка. Праз шэсць гадзін паднялася з гарачага ложка — пайшла па калідоры да тэлефона. Дарагі мабільнік, яго падарунак, застаўся дома. Не... Яна стала недакранальнай для ўсіх гэтых дробязей. Слухаўка кранулася шчакі, маці засмяялася. Праз дзве сцяны спала ЯЕ дзяўчынка. Крыжыкам ахінула яе, і гэты светлы да болю дзень. А што яшчэ яна памятае? У яе цёзкі, Марыі, пасляродавая дэпрэсія (яны ў адной палаце). Той, дарослай жанчыне, не патрэбна ні дзіця, ні будучае, ні сонца восеньскае. Яна плача. Доўга, шчымліва. Адным вечарам расказвае пра старэйшага, пра жыццё без мужа. А пасля ўжо на шчаслівыя галовы маладых матуль ляцяць усе непатрэбныя звесткі. Хлопец на біялагічным. Сёння, зноў не здаў экзамен. Дацэнт у іх кабета строгая... І прозвішча ў яе... Кандрашова. «Жонка Люсінага бацькі!»... Галава пачала балець, не так, каб ужо моцна, але...
...Люсю ён убачыў праз два тыдні. Доўга прыціскаў да сябе дзіця, нешта шаптаў. Пасля раптоўна з’ехаў. Яе нічога ўжо не здзіўляла ў іх нязменлівым свеце. Пад пільным поглядам суседзей гэтае «нешта» паміж імі цягнулася.
Аўтамабіль у Яна, паспяховага бізнесоўца, быў прадметам асаблівага гонару. «Ніколі на ім не разаб’юся — танк!» Але яны разбіліся... Фура выехала на сустрэчную. Яна памятае гэты металічны гук. Калі б магла, зараз бы падскочыла б на ложку — у той жа момант расчыніліся дзверы, маці падышла да тумбачкі. Следам з’явілася ўрач.
— Мама, дзе Люся? — вырвалася з такой жахлівай глыбіні. Жанчына, не звяртаючы ўвагі на дачку, распакоўвалася.
— Александрына Сцяпанаўна, ды што ж гэта такое? Што ж ёй уцяльмешылася гэтая дрэнь у галаву? Дзіця ў яе, разбілася яна, разумееш! Выдумляе такую дурноту! Ды адкуль яно бярэцца! Ну адмовіў ёй гэты стары донжуан. Не кахае. Ды таму, што атрафіравалася ў яго ўсё! Трэба было сябе даводзіць? Дурная ты, Маша! Такіх яшчэ пашукаць! Сорамна мне да цябе сюды прыходзіць! Лепей бы ты разбілася!
Доктарка маўчала. Маці нервова кінула трывіяльныя для шпіталя апельсіны. Яны разбягаліся па падлозе, некаторыя яшчэ падалі. Маша адчула, што можа іх спыніць. Паварушыла рукою. Але падняць не змагла — яна была моцна прывязаная да ложка.
Свидетельство о публикации №115083009475
Может, вам будет интересно:
http://www.proza.ru/2014/11/22/1083
Владимир Рабинович
Лабецкий
Об авторе:
http://litkritika.by/categories/pisateli/proza/2779.html
Уже 30 лет живёт в Америке. Объективно - очень талантливый человек, хотя не все одобряют. Думаю, что завидуют. Ну тогда пусть читают Чергинца, что ли.
Тамара Залесская 19.04.2018 23:41 Заявить о нарушении
Анастасия Котюргина 20.04.2018 00:52 Заявить о нарушении