Не прыходзiць сон
Дзесьці заблукаў.
Б’ю яму паклон,
Каб хутчэй узяў,
Каб ад дзённых хмар
Адыйсці ў свет мар...
Вось яго ўвесь плён:
Ён – толькі сон.
Да мяне прыходзяць людзі,
Выгляд робячы, што суддзі.
Так – без пэўнае ахвоты,
Каб пацешыць адзіноту.
Млосна ўвечары і ўранку
Ад “вялікіх” тых паэтаў,
Што з бязглуздай рыфмаванкай
Пруцца ў душы і ў газеты.
Думак – цераз край,
Месца сну няма.
Рвуся з пекла ў рай –
Толькі ўсё дарма.
А калі й заснеш –
Думкі не звядзеш.
Выбар, як праклён –
Ява ці сон.
Да мяне прыходзяць людзі,
Каб усцешыць тым, што будзе.
Толькі як тут мроям здацца –
Мне б з мінулым разабрацца.
Шэрай воспінкай на твары
Муліць дзённая турбота.
Кажуць мне: “Жыццё ў разгары”.
...Ды агонь якісь самотны.
Не прыходзіць сон –
Мабыць, скрыўдаваў,
Што ў яго палон
Доўга не трапляў.
Нібы з ценем бокс,
Гэты парадокс:
Б’емся за спакой –
Кожны за свой.
Да мяне прыходзяць людзі –
Потым штосьці цісне грудзі.
Кожны ўвагі дорыць частку –
Толькі мне яна, як пастка.
Каб глынуць паветра волі,
Хтосьці ймкнецца на прастору.
Я ж не рвуся ў лес, ці ў поле,
Бо свабодны толькі ў творах.
29.01.2001
Свидетельство о публикации №115082702697
(не смяв...!) И не задев - былинок...!!
... и сердце. Пусть - о том поёт...
(что в глубине его...
Живёт...
При этом! Дарит...
Слову...
Крылья!!
(чтоб...
Взмыть. Под небо...
... без усилья...
==========
:) Удачи..
Катерина Крыжановская 03.09.2015 12:05 Заявить о нарушении