Чаму ты сёння не прыйшла уначы
О муза песняў колішняга ветру,
Я зараз ўсё дакладна падлічыў-
Нам не хапіла нейкіх дзесяць метраў.
Адлегласць - у тумане міражы,
Цябе здаецца бачу і не бачу.
Ты ведаеш - мне безь цябе не жыць,
А існаванне...хіба нешта значыць...
Я прытуліўся да акна ў сусвет,
А ты стаіш і гледзіш з панадворку
Вялікшая зь зняслаўленых кабет,
Якіх не сталі клікаць у дарогу.
Няхай цягнік адправіўся без нас,
Яго дагнаць напэўна немагчыма,
Ды і нашто спяшацца у калапс,
Няўжо на гэта ёсць свая прычына...
Свидетельство о публикации №115082609543