Пажухла лета скошанай травой
І абмялелі на палессі рэкі.
Прырода стала сморшчанай, старой -
Заплюшчыў час ад спёкі свае вейкі.
Усе чакаюць боскага дажджу -
А ён мінуе тых, хто верыць Богу.
І я зямлі ўсёй праўды не кажу,
Што сее на душы маёй трывогу.
Выпрабаванне пасылае час -
І нам усім сягоння трэба думаць:
Як жыць далей, каб зніч надзей не згас,
Каб цемра мары дзён не паглынула.
Вяртаюся да пушчаў і крыніц,
Каб папрасіць у лесу прабачэння
За той надрэз, што ўсёй зямлі баліць
І прыпыняе рэк яе цячэнне.
24.08.2015
Свидетельство о публикации №115082407433