Я так баюся на цябе глядзець
Баюсь пісаць каб раптам не пакрыўдзіць,
Каханнем гэтак лёгка захварэць,
Але цяжэй схапіць яго і выкрыць.
І сотні слоў даверу не стае,
Калі яны загінуць на паперы.
Ты не павінна зараз верыць мне
І слухаць пра пачуцці і намеры.
Але вясна, зірні- яна вакол.
Якая б горыч ў сэрцы не буяла,
Я так хацеў бы раздзяліць з табой
Хоць некалькі хвілін у гэтай яме.
Няўжо ўсё гэта цяжка зразумець,
Я веру не і пэўна я не першы...
Каханнем гэтак лёгка захварэць,
Цяжэй пасля яго сябе суцешыць.
Бо заўтра сонца ўстане як заўжды,
І сонным ранкам будзе дыхаць горад,
А калі зараз ў поўнай цемры ты-
Перачытай нямоглы мой аповед.
Не дапаможа- запалі свячу,
Агонь ніколі цемры не даецца.
Я ад цябе нічога не хачу.
Сагрэць хоць крыху зраненае сэрца...
Свидетельство о публикации №115082200901