Я люблю глядзець, як ты засынаеш
Як ты варухаешся з боку ў бок,
Як папраўляешь свае валасы,
Баючыся, што яны будуць
Непрыглядна выглядаць заўтра.
Я люблю глядзець як ты спіш,
Як адпіхваеш месяц,
Быццам святло ліхтарыка,
Сваёй рукой,
І калі чарговая хмара хавае яго,
Мірна кладзеш яе на стракатую коўдру.
Я люблю глядзець, як ты прасынаешся,
Калі чароўныя промні
Слізгаюць па тваіх валасах,
Упарта ўзбіраясь на плечы
І нарэшце трапляюць да вуснаў,
Дзе раптам робяцца ўсмешкай...
Цяпер
Я магу пацалаваць цябе...
Свидетельство о публикации №115082200884