Смейцесь зь мяне
У наш век
Ніхто не стварае вершаў.
Кідайце камні,
Я буду збіраць іх
Як кветкі на полі вясновым,
І асуджаць вас не стану.
Досыць.
Славу сабе здабывайце.
А мне
Хопіць і слова,
Простага слова
Любай дзяўчыны.
Ды дачакацца
Не прыйдзецца мабыць-
У наш век
Ніхто не чытае вершаў
І не вяртае кахання,
Якое аддана.
І не чакаю...
Гэта-
Мой падарунак.
Свидетельство о публикации №115082200877