Я спалiу бы усе свае вершы, каб ты сагрэлась

                "Каб сагрэць каханую,
                пілігрым спаліў свой посах,
                які толькі адзін ведаў
                дарогу да роднага краю,
                вандроўны музыка — скрыпку,
                якая помніла яшчэ прадзедавыя песні,
                рыбак — вёслы
                на пустэльным востраве,
                якія не раз ратавалі яго
                ў самыя жорсткія штормы.

                Ці змагу я спаліць свае вершы,
                каб агнём іх сагрэць
                дарагога мне чалавека?"

                Анатоль Сыс




Я спаліў бы ўсе свае вершы, каб ты сагрэлась
Нават ў самую лютую зіму якія былі,
Ап'янелы ад шчасця нібыта ад ветру ветразь,
Разарваў бы іх на іскры і прамяні.

Распаліў бы агонь сваёй няўмелай рукою,
Хай у цэлым свеце пануе цемра і шал,
Наша хата без падлогі, сценаў і столі-
Ў ёй няма багацця, але існуе душа.

І няхай нам падлога будзе травой і кустоўем,
І няхай ў нашы сцены вялізныя стануць дубы,
І няхай толькі неба нам будзе над галавою,
Калі ў гэтым таемным месцы будзем мы.

Я на іншай планеце у подыху навальніцы
Сустракаю адзін чароўны зорак ўзыход,
І калі не прыйдзеш, мне ўсё адно прысніцца
Як паперы згараюць і паляць у сэрцы лёд.


Рецензии