Нараджэнне верша
Ды так, што жыць не хачацца і марыць.
Кроў залівае на кашулі ніць,
Што вышыта была рукою мамы.
Так стогнуць часам вершы па-начах,
Якія прысвячаў сваёй Айчыне.
Крывавы след на стомленых плячах
Цямнее і святлее пры лучыне.
Але ў тумане ранняе вясны
Вяртае дзень мне промні думак зноўку.
І я бягу ў свае пачуцці-сны
Па літарах жыцця, бы кроў па шоўку.
Свидетельство о публикации №115082104787