Спявали хвалу таму збану
Ваду там захоўваў Нахім
У адным вада была празрыстай
Была каламутнай ў другім
І стаў ён шукаць, там прычыну
Вада із крыніцы адна
Стаялі збаны ўсе разам
У чым жа прычына была?
Із гліны адной іх складалі
І майстар абодва рабіў
Прычыны ён тут не ўбачыў
Не знаў, дзе прычыну згубіў
Глядзеў ён уважліва, доўга
Адзін вытанчаны із бляскам
Пакрыты ўвесь фарбай і лакам
Там якасць валілася з трэскам
Другі, не пакрыты быў лакам
Без фарб вынаходстваў стаяў
Усю вільгаць пускаў ён праз сценкі
Ваду заўжды смачну даваў
Тады той гарлач, што прыгожы
Паствіць рашыў у куце
І хай ім любуюцца госці
Ў простым, даць месца вадзе
І ўсяк, хто прыходзіў у госці
Хвалілі цудоўны гарлач
А з простага, пілі ваду ўсе
Як быццам Багінь Святых плач
Вада надавала бадзёрасць
І думкі ўсіх, чысты былі
Спявалі хвалу таму збану
Шчасліва і доўга жылі
Таксама ў нас з вамі бывае
Прыгожае любім глядзець
Карысць ад разумнага маем
І мудрасці можам займець
Свидетельство о публикации №115082102705