Раны сiстэмы
Другім - заробак: зайцы і бабры.
А трэцім Бог не даў належнай сілы,
Каб пераскочыць бездані абрыў.
Няма ў краіне смелых патрыётаў -
Не стала волі, мужнасці ў людзей...
Не стала тых, што падымалі роты,
Хто за сабой дружыны павядзе.
Іх жорнамі патрушчыла сістэма -
Зламала думкі, косткі, вольны дух...
Але ў паэтаў засталася тэма:
Узгадваць успамінамі той рух,
Што падымаў з каленяў да Свабоды,
За права звацца вольнымі людзьмі...
Устань народ! Здымі хамут і боты,
Паветрам вольным лёгкія прадзьмі!
Даволі нам трываць спрадвеку здзекі,
Да волі кліча нас сягоння лёс.
Бо ёсць у ім спакой і думак лекі,
Што марамі крыляюць ля нябёс.
За нашу з вамі мудраць памалюся
І папрашу ў нябёсаў аб адным:
Каб мужнасці далі нам, беларусам,
І шчасця ўсім, на доўгія гады.
20.08.2015
Свидетельство о публикации №115082009004