Паляшук-эксперыментатар
Добра прадаў - грошай поўныя кішэні!
Спыніўся непадалёк ад карчмы, глядзіць,
А гарадчукі піва п'юць.
Ну, думае, паспрачаюся я з гэтымі півунамі!
Падыйшоў да іх, павітаўся і пытаецца:
- Ці бачылі вы калі-небудзь, каб ракі вараныя поўзалі?
- Не, кажуць гарадчукі, - не бачылі!
- А ў мяне поўзаюць!
- Ды быць такога не можа! - Хлусіш ты напэўна!
- А давайце паспрачаемся!
- На што спрачацца будзем? - пытаюцца гарадчукі.
- На дваццаць куфляў піва і дваццаць сухіх шчупакоў!
І тут паляшук прадэманстраваў стары, дзесяткі разоў
прароблены ім эксперымент: засунуў руку ў кішэню,
Дастаў з яе чырвонага рака, паклаў яго на стол, і
Даў па ім пстрыкача. Рак заторгаў клешнямі і папоўз.
А гарадчукі глядзяць то на рака, то на палешука,
То на палешука, то на рака.
- Чаго цікуеце? - пытаецца ў іх паляшук. Бяжыце хутчэй па піва.
Перад тым, як дэманстраваць гэты эксперымент,
Рак павінен быць звежазлоўленым.
Пасля яго акунаюць у самагонку,
Ці як называюць яе палешукі "карчаванку",
І звежавылаўлены рак гатовы для чарговага эксперыменту.
Свидетельство о публикации №115081909167