Вароты памяцi...
Лагер "Трасцянец" месца масавага знішчэння нацыстамі жыхароў Мінска і іншых населеных пунктаў Беларусі, ўдзельнікаў антыфашысцкай падпольнай барацьбы, партызанскага руху, ваеннапалонных Чырвонай Арміі, цывільнага насельніцтва, дэпартаванага з краін Еўропы.
У 1941-1944 гг. у лагеры смерці "Трасцянец", урочышчы Благаўшчына і ўрочышчы Шашкоўка знішчана звыш 206 500 чалавек.
Зямля Трасцянца...
Боль і жаль Беларусі...
Ты пасыпана поплам,
Паліта крывёю, слязьмі...
Тут фашысцкія каты
Мучылі і зверавалі,
Забівалі, палілі,
Здекваліся над людзьмі.
Дзвесце шэсць тысяч пятьсот.
Лічбы... за кожнай жыццё...
Зайшлі яны ў лагер,
Зайшлі назаўжды...
Мірныя людзі,
Палонныя і партызаны,
Тут апошні...
Апошні прытулак знайшлі...
--------------------------
Гады мінулі... Цішыня...
Маўчаць асіны і палын-трава.
Вянкі і каменныя пліты,
"Вароты памяці" адкрыты...
Падыдзі чалавек,
Падыдзі, пакланіся...
Ніхто не забыты,
Нішто не забыта.
19.08.2015 г.
Свидетельство о публикации №115081900430
Спасибо Вам!
С пожеланием счастья,
Юрий Ишков 19.08.2015 20:19 Заявить о нарушении
Ирина Беларусова 19.08.2015 20:41 Заявить о нарушении