Паляшук у бальнiцы
Засумаваў ён у палаце па сваёй жонцы.
Крыху падумаў, і вырашыў прыблізіць час сустрэчы.
Падышоў да тэлефона і набраў нумар сельскага савета.
Сакратарка падняла тэлефонную трубку, а паляшук і кажа:
- Перадайце Андраюк Агаце, што памёр яе муж Георгій.
Няхай прыязджае ў Мікашэвіцкую бальніцу
І забірае цела нябожчыка.
Гаротная агата ледзь не пасівела ў другі раз -
Усе слёзы свае выліла, па мужу галосячы.
А калі замовіла машыну і прыехала з труной,
Каб забраць цела нябожчыка,
То пасівела ў трэці раз,
Убачыўшы мужа жывым, бадзёрым і здаровым.
Свидетельство о публикации №115081809977