княжна

І ціхі сон напісаны, як вяззю,
Адвечна-мяккім росчыркам святла!
Я тут Яго палонніца, а Князю
Казалі ўсе:
– Палоніць спакваля…
Тут віўся попел – ночы той жаданне-
Світанак жаль у сэрцы лёгка звіў…
Прачнуўся Ён… Усмешкаю разліў
Між подыхамі нашымі каханне!


Рецензии