Веска. Нядзеля.. и зима

 Вёска. Нядзеля..і зіма.
(успаміны з дзяцінства)

Таньчаць польку сняжынкі ў акенцы
Пад гармонік  завеі губны,
Дзверы рыпнуць завесамі ў сенцах
Ад марозу…А дзень выхадны.

Цішыня… І бялютка навокал,
Бразг вядра аб калодзезны зруб,
Распластаў крылы дым, нібы сокал,
Ланцужком прывязаў іх да труб.

Чэшуць срэбныя косы бярозы,
У кармушцы сініцы жаўцяць,
Пад страхой ледзяшовыя слёзы,
Крышталёвай надзеяй вісяць.

Снег рыпіць пад нагамі, лапатай
Робім вузкія сцежкі ў двары,
У руках скача венік заўзята -
Снежны рой абляпіў ліхтары.

А паснедаўшы, пойдзем на лыжах
Недалёка, у лес, горкі там.
Сустракаў ён нас ветлівай цішшу,
Уваходзіш туды, нібы ў храм…

Спавядальня пад дрэвавым дахам,
Ачышчае і думкі, і дух...
Гэтым хвойным настоеным пахам
Я і зараз лячуся ад скрух…

Фото интернет.


Рецензии