Спякота
Гарачыя вершы выкленчваюць гукі.
Ля возера хтосьці трывожна завойкаў -
Спякота ўварвалася ў хату з-за вокнаў.
Ірвала праменне гарачыя хмары.
Спякотнае лета парушыла планы.
На лузе трава маладая пасохла.
Ад засухі рыба з кароўкаю здохла.
Падумаў аб лёсе - напала ікота:
Ва ўсім вінаватая спёка-спякота.
Спякотаю дыхаюць раннія зоркі -
Спякотаю кветкі і вершы прагорклі.
Свидетельство о публикации №115081810503