Як паляшук карцiну намалявау

Пайшоў неяк па вёсцы слых,
Што на калгаснае свята "дажынкі"
Прыедзе японская дэлегацыя.
І вырашыў паляшук за пэндзаль узяцца,
Карцін намаляваць і ўласную выставу зрабіць -
Няхай паглядзяць гэтыя японцы, які я таленавіты!
Выставіў паляшук свае "шэдэўры".
На першай карціне- певень на плоце спявае.
На другой - хата з буслянкаю.
Трэцяя - уся чорная. Толькі ўверсе
Відаць невялікія прасветы на халсце. 
- Што тут намалявана? -запытаўся перакладчык,
Засяродзіўшы ўвагу на карціне.
А паляшук не разгубіўся і адказвае:
- Гэта - цёмная летняя ноч, Прыпяць,
І палешукі рыбу ловяць.
- А чаму ж нікога з іх не відаць? -
Не адстае перакладчык.
- А навошта? Ты што? Хочаш, каб нас
Рыбнадзор злавіў?
Японцы перамовіліся паміж сабой і нізка пакланіліся,
А перакладчык растлумачыў:
Нам вельмі спадабалася вашая творчасць,
Таму мы вырашылі набыць усе вашыя карціны.
Цяпер нашыя рыбакі будуць таксама ўначы рыбу лавіць.


Рецензии