Як паляшук у цягнiку ехау

Сабраўся неяк паляшук
Да свайго брата ў Жыткавічы  -
Свежаніны яму завезці, сустрэцца,
Пасядзець ды пагаманіць за чаркаю.
Едзе ён у цягніку,
Сам чорны, бы цыган,
Пазірае ў акно,
Дзівіцца з прыроды.
Ды раптам ні адсюль, ні адтуль
Падыходзіць да яго кантралёр і пытае:
- Ваш квіток?
Паляшук зрабіў заклапочаны выгляд
І адказвае:
- Мой квіток.
Кантралёр раззлаваўся і кажа:
- Грамадзянін, пакажыце свой квіток!
- Г-м, дзіўны ты чалавек, - прабубніў у вус паляшук. -
Ну чаго ты да мяне прычапіўся?
- Ідзі, купі сабе квіток
І глядзі на яго столькі, колькі табе захочацца.


Рецензии