Дзяучына з вачыма крыницы...

(на белорусском языке)

Дзяўчынка з вачыма крыніцы -
Чаруе, як верш, успамін,
Як подых радзімай зямліцы,
Адкуль я пачатак набыў.

З вачамі, нібыта аконцы,
І поглядам, быццам санет,
Зіркне - і даруе свет сонца,
А голасам - звон-благавест!


Дзяўчына з вачамі крыніцы,
І постаццю белых бяроз -
Надзей родны кут: прытуліцца,
І вызначыць спадчыны лёс.


16.08/15


Рецензии
Цудоуна! Вельмi спадабалася!

Надежда Чмара   27.11.2016 01:43     Заявить о нарушении
Мне таксама падабаецца беларускі язык, ёсць у ім нейкая цудоўная хваля, што узносіць да нябес.
Дзякуй, НАДЕЖДА.

Василий Азоронок   27.11.2016 09:23   Заявить о нарушении
Мова Янкi i Якуба,
Мова маёй мацi-
Ўпершыню цябе пачула
У бацькоўскай хаце.
Калыханку мне спявала
Любая матуля ,
З слоў карункi выплятала:
«Спi, дзiцятка, люлi.
Для цябе у небе свецяць
Месячык i зоры,
Дзед Мароз малюе спраўна
Срэбныя узоры.
Вунь газнiчка замiргала,
Спi, мая дачушка,
Падрасцеш, у свет вялiкi
Паляцiш жар-птушкай …»
Сон салодкi плюшчыў вочкi,
Поўзаў змрок па хаце
I гучала , як званочак,
Калыханка мацi.
Мова Янкi i Якуба,
Мова маёй мацi-
Ўпершыню цябе пачула
У бацькоускай хаце.
Ты мяне зачаравала
Чыстай прыгажосцю,
Гаспадыняй у сэрцы стала,
А не рэдкай госцяй.

Надежда Чмара   27.11.2016 12:00   Заявить о нарушении
Як прыемна! Я быццам зноў у бацькоўскай хаце, дзе гучыць голас радзімай бабулі.
Вашы словы паўтараюць не толькі родны язык, але таксама нагадваюць час, калі людзі не адчувалі сябе абыякава, нейкае сонейка вітала ў двары, а старэйшыя людзі былі згуртаваныя цяплом і узаедапамогай.
Вялікае дзякуй, НАДЕЖДА.

Василий Азоронок   27.11.2016 13:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.