Пра афрыканскае спякоцце...
Хоць раз ix кожны з нас пакаштаваў...
А тыя, што спяклicя ўжо на дрэве,
Калiсьцi хтосьцi з вас паспрабаваў?
У гэтым годзе жнiвень быў гарачы:
Спякоцце афрыканскае прыйшло -
Згарэў на полi без дажджу бурачнiк,
Засох i картафлянiк... А цяпло
Усё не адступала! Пераблытаў
У небе нехта, што каму даваць -
I бежанцам, што з Афрыкi, нiбыта
Пачаў паветра Божа саграваць.
Задумацца прыйшла пара нам, людзi,
I ўсiм, хто гэтак прагне ваяваць, -
Канфлiкты ўсе спынiць - i добра будзе!
Паўсюды трэба мiр усталяваць!
I будуць, хто ўцёк, дамоў вяртацца,
Звычайным стане клiмат на Зямлi,
I яблыкi не будуць запякацца
На яблынях, пад Мiнскам што раслi...
13. 08. 2015
Свидетельство о публикации №115081506249