Дзе тваё месца...

Дзе тваё месца ў гэтым свеце?
Як ты жывеш? Куды ідзеш?
Ці свеціш так, як зорка свеціць?
Ці больш даеш ты, чым бярэш?

Каго пакрыўдзіў? Каму здрадзіў?
Каго з бядою абмінуў?
З кім і чаму зноў не паладзіў,
Абразу моўчкі праглынуў?

І ці заўсёды жыў сумленна?
Ці нёс у душы сваёй святло?
Ці мучыла калі сумненне,
Што штось не так у жыцці было?

Дзе тваё месца ў свеце белым?
Спытай сябе і адкажы.
Адразу стане зразумелым
Усё і сэрцу і душы.


Рецензии
Прекрасное стихотворение, мне понравилось, Лариса

Жюр22   07.03.2017 12:04     Заявить о нарушении
Спасибо,Юрий,огромное!

Лариса Гапеева   07.03.2017 13:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.