Жаданнi
Таму заўсёды хочацца туды,
Дзе ёсць куточак сэрцу мілы, родны
І дзе дзяцінства светлага сляды.
Дзе можна нават на адну хвілінку
У маладосць сваю вярнуцца зноў.
І адшукаць забытую сцяжынку,
Схавацца ў салодкіх чарах сноў.
На нейкі момант аб усім забыцца,
Бо водар хмельны кружыць галаву.
І як тады, у рамонках заблудзіцца,
Упасці ў стоме ў мяккую траву.
І раптам успамінамі павее...
І нечым цёплым, радасным такім,
З чым назаўсёды звязана надзея,
Што ў сэрцы пасялілася тваім.
І ты гатовы да зямлі прыпасці,
Адчуўшы радасць, цеплыню, спакой.
І разумееш, што ў тым і шчасце-
Любіць яе і ганарыцца ёй.
Свидетельство о публикации №115081303808
Маргарита Идельсон 13.08.2015 12:17 Заявить о нарушении
Спасибо за оценку!
С уважением!
Лариса Гапеева 13.08.2015 12:38 Заявить о нарушении