Усмiхнiся жыццю
І зусім на яго не крыўдуй.
На пражытае зноў азірніся
І паверыць у лёс паспрабуй.
Усё абдумай, ва ўсім разбярыся,
Шмат яшчэ будзе розных падзей.
Нават мары калі не збыліся,
Ты ніколі не страчвай надзей.
Калі боль у душы не сціхае,
А на сэрцы туга і адчай,
Усміхніся, такое бывае,
Набярыся цярпення, чакай.
Як бы там ні было, усміхніся,
Калі нешта не так - не сумуй.
На чужую бяду адгукніся
І кагосьці ад зла ўратуй.
Усё дрэннае пройдзе, мінецца,
Час паставіць усе кропкі над"i".
І жыццё табе зноў усміхнецца,
І шчаслівыя вернуцца дні.
Свидетельство о публикации №115081302947