Сумная восень

Зноў сумная позняя восень
Ходзіць па голай зямлі.
Закрыла ўжо хмарамі просінь,
Злізала пагоркі, палі.

Апаўшым лістом адшумела,
Лагодным цяплом адышла.
І сонцам скупым дагарэла
У лянівых разлівах святла.

Адплакала моцна дажджамі,
Вятрамі сярдзіта гула.
Блудзіла глухімі лясамі
І ўся ў задуменні была.

Так ціха вакол...Адзінота...
Пануры, зацяты спакой...
І восені позняй самота
Над соннай завісла зямлёй.


Рецензии