Новы год

Свята-лепшае ў свеце.
І дарослыя, і дзеці
З радасцю яго чакаюць
І ўсе разам сустракаюць.
На парозе Новы год!
Столькі радасных турбот!
І ў святочнай атмасферы
Зноў яно адчыніць дзверы.
Дзіўных цудаў так багата
У гэта казачнае свята.
І шчаслівых тых імгненняў,
Незвычайных захапленняў.
Карагоды каля ёлкі
І духмяныя іголкі.
Свечы, маскі, жарты, смех,
І пушысты белы снег.
У навагоднім гэтым бляску
Так падобна ўсё на казку.
Столькі яркага святла
І святочнага цяпла.
Новы год такі цудоўны,
Светлы,добры і чароўны!
Мы чакалі цэлы год
Свята гэтага прыход!


Рецензии
Прекрасный праздник, Лариса, с теплотой

Жюр22   04.03.2017 19:24     Заявить о нарушении
Согласна!

Лариса Гапеева   04.03.2017 19:46   Заявить о нарушении