Лютая зiма
Была такою злоснаю і дужай.
Рашыла, што захоча, тое зробіць,
Што сілы на задуманае хопіць.
І дзікай думцы ўжо няма спакою,
І неба зноў змяшалася з зямлёю.
Навокал усё шумела злосна, глуха,
Няўтомна бушавала завіруха.
І так гуло, скуголіла і выла,
Так трэслася, тужліва галасіла,
Што свет заслаўся змрочнаю імглою,
Яму не зладзіць з лютаю зімою.
Зямля адчула смутную трывогу,
Зіма сваю спраўляла перамогу.
Круціла, лютавала, вар`яцела,
Усё зрабіла так, як і хацела.
Свидетельство о публикации №115081302229
Татьяна Тихонова-Зубарь 13.07.2018 19:48 Заявить о нарушении