Крочыць вясна
Зноў па прасторах крочыць смела.
І мілым хараством сваім
Заваражыць усё паспела.
Не моўкне звонкіх птушак хор.
Такая музыка ў лесе!
І адгукаецца прастор
Вясёлым рэхам на ўзлессі.
І прасяваецца святло
Праз хмараў косы дажджавыя.
І нечаканае цяпло
Сагрэла нівы веснавыя.
Гучыць натхнёны гімн вясне,
Зялёны гоман не сціхае.
І ў гэтай казачнай красе
Усё наваколле ажывае.
Свидетельство о публикации №115081302083