Восень прыгожая

Кружыцца, кружыцца лісце і падае,
Восень апошнім цяплом яшчэ радуе.
Чыстым прасторам маўклівым, засмучаным
І даляглядам шырокім засмужаным.

Гэтай парою цёплай, цудоўнаю
Восень заўсёды бывае чароўнаю.
Здзіўляе такой незвычайнай красою
І мілай, жывой прыгажосцю сваёю.

І цішыня над зямлёю крыштальная,
Чуецца песня палёў развітальная.
Клін жураўліны і неба бясхмарнае...
Восень прыйшла залатая, янтарная.

Кружыцца лісце ў паветры і падае,
Восень апошнім цяплом яшчэ радуе.
Ходзіць прыгожая, ходзіць, красуецца,
Усё наваколле ёю любуецца.


Рецензии
Осень пригожая, осень красивая, мне понравилось, Лариса

Жюр22   04.03.2017 16:49     Заявить о нарушении
Спасибо,Юрий!
С теплом!

Лариса Гапеева   04.03.2017 16:52   Заявить о нарушении